Дзмітрый Дубоўскі, Ігар Аліневіч, Дзмітрый Рэзановіч і Сяргей Раманаў у судзе. Фота Ганны Няфёдавай 15 лістапада ў Мінскім абласным судзе распачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да анархістаў Дмітрыя Дубоўскага, Ігара Аліневіча, Сяргея Раманава і Дзмітрыя Рэзановіча.

Спачатку ў судовую залю пусцілі толькі блізкіх родных — каля 15 чалавек. Астатніх жадаючых патрапіць на працэс — не пусцілі, бо нібыта ў залі больш не было месцаў. 

У самым пачатку пасяджэння пракурор заявіў хадайніцтва аб тым, каб зрабіць судовы працэс закрытым, але абвінавачаныя і адвакаты выказаліся супраць. 

Суддзя Вячаслаў Тулейка падтрымаў пазіцыю дзяржабвінавачвання і зрабіў разгляд справы закрытым. Прычына — абарона персанальных дадзеныя трох пацярпелых па справе. 

Нагдаем, анархісты Ігар Аліневіч, Дзмітрый Дубоўскі, Дзмітрый Рэзановіч і Сяргей Раманаў былі затрыманыя ў ноч з 28 на 29 кастрычніка мінулага года недалёка ад беларуска-ўкраінскай мяжы. Іх вінавацяць па шэрагу крымінальных артыкулаў за падпал службовых аўтамабіліяў, будынку ДАІ і дзяржаўнага камітэта экспертыз у Гомельскай вобласці:

  • ч. 2 арт. 289 — акт тэрарызму;
  • ч. 2 і ч. 4 арт. 295 — незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў;

А Дубоўскага і Аліневіча таксама і па. 1 арт. 333-1 — незаконнае перамяшчэнне праз мяжу забароненых рэчываў, агнястрэльнай зброі і выбуховых прыладаў.

Больш за год яны ўтрымліваюцца ў СІЗА КДБ.

Падтрымаць іх лістамі і паштоўкамі:

Галоўпаштамт, а/с 8, Мінск, 220050

Дубоўскаму Дзмітрыю МікалаевічуАліневічу Ігару УладзіміравічуРаманаву Сяргею АляксандравічуРэзановічу Дзмітрыю Рыгоравічу

Крыніца: Разгляд крымінальнай справы над анарха-партызанамі зрабілі закрытым