Завяршыўся тэрмін падачы дакументаў у выбарчыя камісіі для рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты.
У акруговую выбарчую камісію Бярозаўскай выбарчай акругі №24 па выбарах дэпутата Берасцейскага абласнога Савета дэпутатаў, куды ўваходзіць большая частка горада Бярозы, пададзены дакументы ад трох прэтэндэнтаў у кандыдаты, распавёў назіральнік кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Сяржук Русецкі "Беларускаму Радыё Рацыя".
Гэта вылучаны шляхам збору подпісаў Аляксандр Пятроўскі, ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі вылучаны Аляксандр Кабанаў, ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада” Таццяна Тарасевіч. У Бярозаўскую раённую выбарчую камісію па выбарах дэпутатаў раённага савета пададзены дакументы ад 46 прэтэндэнтаў на 27 акругоў. У большасці акругоў атрымаецца па два чалавекі, на некаторых акругах, накшталт той, дзе балатуецца намеснік старшыні спадар Яўген Тарасюк, там адзін кандыдат".
Паводле Сяржука Русецкага, усе прэтэндэнты ў раённы савет вылучаны або ад калектываў, альбо шляхам збору подпісаў. Вылучэнцаў ад палітычных партый няма наогул.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"
Крыніца: На Бярозаўшчыне падвялі вынікі рэгістрацыі кандыдатаў