Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу ў Беларусі за пятніцу, 30 верасня. Рэпрэсіі не спыняюцца: беларусаў па-ранейшаму затрымліваюць, праводзяць ператрусы, і ўжываюць іншыя формы ціску за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
|
Масавыя затрыманні за каментары ў сацсетках: хроніка палітычнага пераследу 30 верасня
У Бабруйску зноў ператрусы
Раніцай 1 кастрычніка ў Бабруйску сілавікі прыйшлі з ператрусам да мясцовай актывісткі і кіраўніцы бабруйскай філіі прафсаюзу РЭП Галіны Смірновай. Пасля ператрусу яе затрымалі, але ў межах якой справы і ў якім статусе пакуль невядома.
Верагодна, ператрусы праходзяць і ў яшчэ некалькіх бабруйчанінаў — яны не выходзяць на сувязь.
На "хімію" адпраўляюць дубравенскага актывіста Міхаіла Чамураку
Дубравенскага актывіста АГП Міхаіла Чамураку, якогда асудзілі да трох гадоў "хіміі" па арт. 188 КК за паклёп у адносінах да супрацоўніка аршанскага ДАІ Казакова, адпраўляюць адбываць пакаранне ва ўстанову адкрытага тыпу №29 у Ваўкавыску. Ён мусіць туды прыбыць да 3 кастрычніка.
Телеграм-канал і YouTube-канал «Усы Лукашенка» прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі.
Такое рашэнне прыняў суд Маскоўскага раёна Мінску 20 верасня 2021 года.
Ператрусы ў непаўналетніх на Брэстчыне з-за надпісу на прыпынку
Як паведамляюць берасцейскія праваабаронцы, днямі прайшлі ператрусы ў васьмі дамах у вёсцы Кавердзякі з-за надпісу "Жыве Беларусь" на прыпынку, пакінутай у ноч з 22 на 23 верасня. Шэраг грамадзян, пераважна непаўналетніх, падвергліся допытам — падзея надзвычайная для маленькай вёскі. Супрацоўнікі органаў прасілі згоду бацькоў на допыт без іх удзелу, даючы на роздум літаральна дзесяць хвілін.
Інфармацыя дапаўняецца і абнаўляецца.
Крыніца: Ператрусы па Беларусі працягваюцца: хроніка пераследу 1 кастрычніка