17 верасня распачынаецца міжнародная кампанія салідарнасці ў падтрымку зняволеных праваабаронцаў “Вясны” - #FreeViasna.

Гэтая дата абраная не выпадкова: 17 верасня 2020 года па дарозе дадому з урачыстага ўручэння прэміі імя Яна Карскага была затрыманая прадстаўніца нашай арганізацыі Марфа Рабкова. На працягу году ціск на правабаронцаў толькі ўзмацняўся: было ўзбуджана некалькі крымінальных спраў, праводзіліся шматлікія вобшукі, сябраў “Вясны” затрымлівалі, а некаторых пры гэтым збівалі, выклікалі на допыты нават тых, хто даўна не мае дачыння да дзейнасці арганізацыі.

На дадзены момант за кратамі знаходзіцца сем “вясноўцаў”:

  • старшыня арганізацыі Алесь Бяляцкі;
  • намеснік старшыні Валянцін Стэфановіч;
  • каардынатар кампаніі “Праваабронцы за свабодныя выбары” Уладзімір Лабковіч;
  • каардынатарка Валанцёрскай службы Марфа Рабкова;
  • кіраўнік Гомельскага аддзялення “Вясны” Леанід Судаленка;
  • валанцёрка з Рэчыцы Таццяна Ласіца;
  • валанцёр з Мінску Андрэй Чапюк.

Шмат год яны дапамагалі людзям у адстойванні і абороне іх правоў і грамадскіх інтарэсаў, аналізавалі сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі, рыхтавалі і падавалі скаргі і справаздачы ў ААН, прымалі ўдзел у яе сессіях, выпрацоўвалі рэкамендацыі да ўладаў Беларусі, падтрымлівалі стасункі з праваабрончымі арганізацыямі ўсяго свету, атрымоўвалі прэстыжныя ўзнагародны за сваю дзейнасці. А цяпер – салідарнасць і падтрымка патрэбная ім самім!

Мы заклікаем далучыцца да кампаніі па іх вызваленні і зрабіць тыя дзеянні, якія могуць быць даступныя:

  1. арганізаваць мітынг, шэсце ці пікет 17 верасня ў падтрымку “вясноўцаў”;
  2. распаўсюджваць інфармацыію пра зняволеных праваабаронцаў і кампанію па іх вызваленні #FreeViasna;
  3. зрабіць фота з банэрам, постэрам кампаніі і размясціць у сацыяльных сетках з хэштэгам #FreeViasna;
  4. напісаць адкрыты ліст да зняволеных праваабаронцаў і даслаць яго на пошту Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. (мы змесцім яго ў нашых сацсетках);
  5. падпісаць паштоўкі салідарнасці і наўпрост даслать іх “вясноўцам” (у тым ліку можна зрабіць гэта праз Майстэрню паштовак салідарнасці);
  6. прыдумаць і рэалізаваць іншае дзеянне з патрабаваннем аб вызваленні праваабаронцаў “Вясны”.

Хто такія праваабаронцы?

Праваабронцы – людзі, якія індывідуальна ці суменса выступаюць у абарону грамадскіх, палітычных, сацыяльных, эканамічных правоў і асноўных свабодаў на мясцовым, нацыянальным і міжнародным узроўнях, з’яўляюцца пасярэднікамі паміж дзяржавай і грамадзянамі – абараняюць правы апошніх, калі яны парушаюцца прадстаўнікамі дзяржавы. У сваёй дзейнасці праваабронцы кіруюцца прынцыпамі ўніверсальнасці правоў чалавека для ўсіх без якога-небудь адрознення і абаранцяюць правы чалавека мірнымі сродкамі.

Крыніца: Далучайся да кампаніі #FreeViasna і падтрымай зняволеных праваабронцаў