Украінскія праваабаронцы ў агульнай заяве патрабуюць расследавання смерці Віталя Шышоў.

3 жніўня 2021 года ў адным з паркаў Кіева знайшлі павешаным 26-гадовага грамадзяніна Беларусі, старшыню "Беларускага дома ва Украіне" Віталя Шышова, які знік за дзень да гэтага.

Гэта - не першы выпадак забойства замежнікаў, у прыватнасці беларусаў, на тэрыторыі Украіны. Пяць гадоў таму ў цэнтры Кіева забілі беларускага журналіста Паўла Шарамета. Наступствы адсутнасці адэкватнага і эфектыўнага расследавання гэтага злачынства мы назіраем сёння.

Абодва злачынствы, верагодна, звязаныя з незаконнай дзейнасцю на тэрыторыі Украіны асобаў і арганізацый, мэтай якіх з'яўляецца падрыўная дзейнасць па палітычных матывах. Папярэджанне і расследаванне замаху арганізацый, групаў і асобаў на імідж Украіны як бяспечнай краіны для знаходжання ў ёй з'яўляецца кампетэнцыяй Службы бяспекі Украіны.

Больш за тое, нацыянальная бяспека і бяспека кожнага чалавека, які знаходзіцца на тэрыторыі Украіны, залежыць ад здольнасці ўкраінскай Службы бяспекі належным чынам расследаваць такія злачынствы і збіраць эфектыўную доказную базу для прыцягнення вінаватых у іх здзяйсненні да адказнасці.

Таму мы падкрэсліваем неабходнасць СБУ перагледзець падыходы да ажыццяўлення сваіх функцый і забяспечыць іх законнае і эфектыўнае выкананне.

Паколькі існуе высокая верагоднасць, што гэта злачынства было здзейснена з мэтай запалохаць і дэмаралізаваць беларускіх актывістаў, якія знайшлі прытулак ва Украіне, мы, прадстаўнікі і прадстаўніцы грамадзянскай супольнасці Украіны і іншых краін, чакаем належнай рэакцыі дзяржавы.

Заклікаем міністра ўнутраных спраў Украіны Дзяніса Манастырскага ўзяць пад асабісты кантроль расследаванне меркаванага забойства Віталя Шышова і як мага хутчэй паведаміць грамадскасці аб яго выніках.

Таксама просім украінскае і беларускае медыясупольнасці правесці ўласнае расследаванне абставінаў магчымага забойства і асвятліць незаангажаваную і вычарпальную інфармацыю пра гэтую падзею.

Free Belarus Center

Цэнтр правоў чалавека ZMINA

Усход SOS

Праваабарончы цэнтр "Поступ"

Адукацыйны дом правоў чалавека - Чарнігаў

Праект "Без межаў"

Truth Hounds

Асацыяцыя УМДПЛ

Харкаўскі абласны фонд "Грамадская альтэрнатыва"

Крыніца: Украінскія праваабаронцы патрабуюць належнага расследавання магчымага забойства Віталя Шышова