Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне 16 ліпеня. Трэці дзень запар адбываецца атака сілавікоў на праваабаронцаў, журналістаў, актывістаў, культурных і грамадскіх дзеячаў.  Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

  • праз тэлеграм-бот @viasna_bot;
  • на гарачую лінію у тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

З ператрусамі прыйшлі да праваабаронцаў "Вясны": наступ на НДА ў Беларусі працягваецца

14 ліпеня працягваецца пераслед людзей за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю: раніцай сілавікі прыйшлі да праваабаронцаў "Вясны", БХК, Lawtrend ды актывістаў недзяржаўных арганізацый, партый і рухаў па ўсёй краіне.

Затрыманні і ператрусы ў Беларусі працягваюцца 15 ліпеня

Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне 15 ліпеня.

Раніцай 16 ліпеня прыйшлі да журналістаў "Белсата".

Пра ператрус а 7 раніцы ў сябе на на старонцы ў фэйсбуку паведаміў журналіст, вядучага праграмы "Кожны з нас" і стваральніка курсаў беларускай мовы “Мова Нанова” Глеб Лабадзенка. 

Вядучы Глеб Лабадзенка і Валянцін Стэфановіч, Яўген Грамыка, Піт Паўлаў у студыі Белсата
Вядучы Глеб Лабадзенка і Валянцін Стэфановіч, Яўген Грамыка, Піт Паўлаў у студыі Белсата

Таксама з ператрусам прыйшлі да журналісткі Галіны Абакунчык.

Журналістка
Журналістка "Белсата" Галіна Абакунчык. Фота: spring96.org

Інфармацыя дапаўняецца.

Крыніца: Раніцай з ператрусамі прыйшлі да журналістаў "Белсата" Дапоўнена