Мікалай Статкевіч у кайданках. Фота з сацыяльных сетак. Памежныя службы Беларусі затрымалі лідэра Беларускага нацыянальнага кангрэса Мікалая Статкевіча, калі той кіраваўся разам з жонкай на сваім аўтамабілі ў Літву. Марына Адамовіч паведаміла ў фэйсбуку наступнае:

На пераходзе Лоша Мікалая папрасілі выйсці з машыны і без тлумачэнняў закавалі ў кайданкі. Пакуль нічога не вядома. Машыну таксама "закавалі". Хаця мне сказалі, што да мяне "прэтэнзій няма". Адно, што цвердзяць: "У нас загад".

Marina Adamovich

Магчыма, затрыманне звязанае з неадбытым адміністратыўным арыштам палітыка. Падрабязнасці затрымання высвятляюцца.

Крыніца: На мяжы затрымалі Мікалая Статкевіа і начапілі на яго кайданкі