Гомельскі абласны суд. Гомельскі абласны суд разгледзеў 21 траўня апеляцыйныя скаргі асуджаных да пазбаўлення волі жыхароў Жлобіна Віктара Шмігельскага, Іллі Патрушава і Андрэя Шаўчука.

Гэтай тройцы былі прад’яўленыя абвінавачванні па артыкулах: 342 КК (Арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і артыкуле 364 КК (Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).

Суд устанавіў, што 10 жніўня вечарам ў Жлобіне маладыя людзі сталі ў счэпку і разам з іншымі нанеслі удары па шчытах супрацоўнікаў міліцыі, а таксама кінулі камяні ў іх бок.

На судзе высветлілася, што прызнальныя паказанні яны давалі пад ціскам і запалохваннем. Андрэя Шаўчука, напрыклад, збівалі, прымушаючы даць на відэа неабходныя паказанні.

Суд Жлобінскага раёна 22 сакавіка вынес аднолькавы прысуд усім тром: па два з паловай гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Абласны суд пакінуў скаргі асуджаных без задавальнення, а прысуд - без зменаў.

Па два з паловай гады гады калоніі прысудзіў суд актыўным удзельнікам акцыі пратэсту ў Жлобіне

Суддзя Мікалай Сяргеевіч прызнаў усіх траіх вінаватымі па двух крымінальных артыкулах і абвясціў канчатковы прысуд з улікам паглынання менш строгага пакарання больш строгім: па два з паловай гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Крыніца: Прысуды траім жыхарам Жлобіна за ўдзел у масавых беспарадках пакінулі без зменаў