12 траўня Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу: затрыманні, вобшукі і іншыя формы рэпрэсій у дачыненні да грамадзянаў Беларусі.  Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

У Магілёве каля будынку абласнога суда, дзе праходзіць судовае пасяджэнне ў закрытым рэжыме над палітзняволенымі Ірынай Шчаснай, Яўгенам Афнагелем, Максімам Вінярскім, Андрэей Войнічам, Паўлам Севярынцам, Паўлам Юхневічам і Дзмітрыем Казловым, быў затрыманы журналіст Deutsche Welle Аляксандр Буракоў.

Таксама быў затрыманы журналіст Уладзімір Лапцэвіч і каардынатар «Беларускай хрысціянскай дэмакратыі» Алег Аксёнаў.

Каля Магілёўскага абласнога суда. Фота t.me/MAYDAYhr
Каля Магілёўскага абласнога суда. Фота t.me/MAYDAYhr

Падтрымаць палітзняволеных прыйшло каля 40 чалавек, піша тэлеграм-канал MAYDAY, але за 20 хвілін да пачатку пасяджэнне ўсіх слухачоў працэса выгналі з будынку суда.

"Беларускі дом друку" адмовіўся друкаваць газету Intex-press. Дагавор быў скасаваны друкарняй у аднабаковым парадку 9 траўня. 

Упершыню за 26 гадоў баранавіцкая недзяржаўная газета Intex-press не выйшла, піша БАЖ. 

Інфармацыя будзе дапаўняцца

Крыніца: У Магілёве затрыманыя журналісты. Хроніка палітычнага пераследу ў Беларусі 12 траўня