Чацвёртага траўня ў Менскім абласным судзе запрасілі тэрміны для фігурантаў справы па телеграм-канале «Армія з народам». На лаве падсудных — пяць чалавек: актывіст партыі "Народная грамада" Сяргей Спарыш, удзельніца руху "Краіна для жыцця" Антаніна Канавалава, блогеры Сяргей Ярашэвіч, Сяргей Коршун і Яўген Прывалаў. Іх абвінавачваюць у падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках, у падрыхтоўцы беспарадкаў, а Спарыша таксама ў тым, што перашкаджаў працы Цэнтрвыбаркама. Старшыня па справе — суддзя Сяргей Епіхаў, вядомы па працэсе аб забойстве настаўніка ў Стоўбцах, працэсу аб забойстве старых у Слуцкім раёне.
Чацвёртага траўня пракурор запрасіў абвінавачаным наступныя тэрміны:
Антаніна Канавалава — пяць з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага режыму.Сяргей Ярашэвіч — пяць з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.Сяргей Коршун — чатыры з паловай гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.Яўген Прывалаў — чатыры з паловай гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.Сяргей Спарыш — шэсць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Мінск: пачаўся суд па справе тэлеграм-канала "Армія з народам"
У Менскім абласным судзе пачаўся працэс па справе ўдзельнікаў телеграм-канала «Армія з народам».
Прысуд будзе агучаны сёмага траўня ў 15.00.