Прэзентацыя першых кніг з серыі “Беларуская турэмная літаратура” з удзелам аўтараў і іх прадстаўнікоў адбудзецца ў Мінску 28 лістапада. На суд чытача будуць прадстаўленыя дзённікі былых палітвязняў Змітра Дразда і Ігара Аліневіча.
“Беларуская турэмная сістэма практычна закрытая ад грамадскасці. Толькі той, хто асабіста прайшоў праз турэмнае зняволенне, ведае, у якіх умовах, і па якіх законах жывуць асуджаныя. У сучаснай Беларусі крымінальны пераслед выкарыстоўваецца ўладамі як сродак пакарання грамадскіх актывістаў, прадстаўнікоў апазіцыйных колаў за іх дзейнасць. Важна захаваць і данесці да беларускага грамадства сведчанні ахвяраў палітычных рэпрэсій… Бо беларуская сучасная гісторыя працягваецца і за турэмнымі мурамі", – гаворыцца ў анатацыі да першай кнігі серыі, распрацаванай Праваабарончым цэнтрам “Вясна”.
Па словах рэдактара і апякункі серыі Алены Лапцёнак, выданне кніг-дзённікаў толькі пачынаецца, да друку рыхтуецца яшчэ некалькі цікавых кніг, пра што можна будзе падрабязней даведацца на презентацыі.
Наведвальнікаў таксама чакае бонус ад арганізатараў – кніга ў падарунак, а калі пашанцуе – то і з аўтографам аўтара.
Месца правядзення: Прэс-клуб (Мінск, вул. Веры Харужай 3, памяшканне 601)
Час: 28 лістапада (аўторак) а 18-30.
Крыніца: “Беларуская турэмная літаратура”: прэзентацыя кніг Змітра Дразда і Ігара Аліневіча 28 лістапада