Лідзія Коршук. Скрыншот з відэа МУС. Яшчэ 27 сакавіка супрацоўнікі міліцыі з дому забралі мадэратара чата “Жодзіна для жыцця” Лідзію Коршун. Дома ў жанчыны засталося паўтарагадовае дзіця.

Коршун абвінавачваюць у каардынацыі "дваровых" пратэстных рухаў, у закліку да актыўных дзеянняў і абразы супрацоўнікаў міліцыі.

“Краіна для жыцця” паведамляе, што ў дачыненні да дзяўчыны распачатая крымінальная справа ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Ёй можа пагражаць пазбаўленне волі да трох гадоў.

“Мы да гэтага не ведаем дакладна, дзе яна знаходзіцца. Па непацверджаных дадзеных змяшчаецца на ІЧУ Жодзіна” – пішуць у тэлеграм чаце.

Паводле інфармацыі прэс-службы УУС Мінскага аблвыканкама, дзяўчыну вылічылі супрацоўнікі Жодзінскага ГАУС і УУС Мінскага аблвыканкама «падчас мерапрыемстваў па недапушчэнні дэстабілізацыі грамадска-палітычнага становішча ў краіне».

Сцвярджаецца, што яна нібыта каардынавала "дваровы пратэстны рух у горадзе, заклікала да актыўных дзеянняў, пры гэтым сама заўсёды заставалася дома". Па паведамленні УУС, яна таксама публікавала абразы ў адрас міліцыянтаў у чаце групы "Карнікі".

На відэазапісе дзяўчына кажа, што была мадэратарам чата "Жодзіна для жыцця". Паводле яе слоў, у абавязкі ўваходзіла выдаленне паведамленняў радыкальнага характару і карыстальнікаў за некарэктныя выказванні. Дзяўчына сцвярджае, што заклікі і абразы не ўваходзілі ў яе абавязкі і яна супраць гэтага.

Крыніца: На адмінітратарку жодзінскага чата Лідзію Коршун завялі крымінальную справу