Назіральнік Алег Мацкевіч Для вылучэння ў склад Барысаўскай раённай выбарчай камісіі было пададзена 16 заявак у Барысаўскі райвыканкам. Сярод іх: 9 – ад грамадзянаў шляхам збору подпісаў, 7 – ад палітычных партый і іншых грамадзкіх аб’яднанняў (БСДП Грамада, РГА “Белая Русь”, ГА БРСМ, ГА “Беларускі саюз жанчын», Беларускае грамадзкае аб’яднанне вэтэранаў, ФПБ, Беларускае таварыства Чырвонага крыжа).

Аддзелам арганізацыйна-кадравай працы выканкаму вывучаны пададзеныя дакумэнты. У выніку высветлілася, што пры вылучэнні кандыдатаў у склад ТВК меліся парушэнні ВК РБ у частцы афармлення дакументаў згодна з арт. 35. У заяве Ерашчэнковай не ўказаны яе імя, імя па бацьку, сама заява аформлена на 2 аркушах без нумарацыі, што не дазваляе зрабіць выснову, што 7 з 11 подпісаў сабраны ў падтрымку вылучэнкі.

Дакуманты аб вылучэнні Аляксандра Здзвіжкова ў склад ТВК прадстаўлены пратаколам сходу гаркома барысаўскай арганізацыі БСДП Грамада, што супярэчыць патрабаванням аб вылучэнні прадстаўніка ў склад раённай тэрытарыяльнай камісіі кіроўным органам раённай структуры палітычнай партыі. Таксама ў пратаколе не ўказаны адрас кіруючага органу, тэлефон, імя, імя па бацьку, дата народзінаў, займаемая пасада або занятак, месца працы, месца жыхарства, партыйнасць вылучаемай асобы. На гэтай падставе вылучаныя кандыдатуры Ерашчанковай і Здзвіжкова не разглядаліся пры фармаванні ТВК.

“Абмеркаванне” звялося да таго, што жадаючыя з месцаў уставалі і казалі прыгожыя словы аб вылучэнцах. Адзін выступоўца характарызаваў іншага вылучэнца. Такім чынам былі абмеркаваны 6 кандыдатур. Больш жадаючых “абмяркоўваць” не было, таму абмеркаванне скончылася.

Такім чынам, у склад ТВК прайшло 13 з 14 чалавек. Не прайшла толькі Таццяна Мышлёнак, якая вылучалася шляхам падачы подпісаў ад грамадзян. Толькі адзін сябра быў за яе, астатнія – супраць.

Назіральнік Алег Мацкевіч, які прысутнічаў на паседжанні, аддзначае:

Цэлых 19 хвілінаў "абмяркоўвалі і галасавалі" за вылучаныя кандыдатуры. Усё было добра. І тут, бац! - спадар П. Навіцкі кажа: "вы ўсе маеце на руках праект рашэння, прашу галасаваць!" Вось дык цуд! Няйнакш, магічныя чарнілы на 19 хвіліне паседжання самі ляглі на пустыя аркушы прысутных, вызначыўшы склад раённай выбарчай камісіі,  дзе, дарэчы, па словах чыноўніка, 12 чалавек "ужо маюць досвед працы ў выбарчых камісіях".

Раскладка ТВК атрымалася такая. Сярод сябраўвыбарчай камісіі: 4 дзяржаўныя службоўцы, жанчын – 8, мужчын – 5. “12 з 14 маюць досьвед працы ў выбарчых камісіях” – аб гэтым паведаміла кіраўніца аддзела арганізацыйна-кадравай працы выканкаму.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Крыніца: У Барысаўскім выканкаме вынайшлі сакрэт магічных чарнілаў?