Новая міжнародная платформа для Беларусі будзе садзейнічаць працы па прыцягненни да адказнасці вінаватых у сур'ёзных парушэннях правоў чалавека ў Беларусі 24 марта 2021 года

Паколькі ў Беларусі з яе культурай беспакаранасці працягваюцца сур'ёзныя і беспрэцэдэнтныя парушэнні правоў чалавека, існуе вострая неабходнасць належным чынам сабраць і наладзіць бяспечнае захаванне сведчанняў і дакументацыі ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі.

У сумеснай заяве 19 дзяржаў выказалі поўную падтрымку стварэнню "Міжнароднай платформы для Беларусі па прыцягненні вінаватых да адказнасці", якая стартуе сёння ў мэтах выканання рэкамендацый, змешчаных ў дакладзе прафесара Бенедэка, дакладчыка ў рамках Маскоўскага механізму АБСЕ.

Міжнародная платформа для Беларусі будзе падтрымліваць бягучую працу беларускіх арганізацый па зборы, апрацоўцы, праверцы і захаванні інфармацыі, дакументацыі і доказаў сур'ёзных парушэнняў міжнародных нормаў у галіне правоў чалавека, здзейсненых у Беларусі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2020 г.і ў далейшы перыяд.

"Міжнародная платформа для Беларусі па прыцягненні вінаватых да адказнасці" - гэта сумесная праграма беларускіх і міжнародных грамадскіх арганізацый, якія маюць вялікі вопыт работы ў галіне дакументавання і расследавання катаванняў і іншых парушэнняў правоў чалавека.

Узначаліць міжнародную платформу для Беларусі Дацкі інстытут супраць катаванняў - DIGNITY - сумесна з брытанскай арганізацыяй REDRESS, Праваабарончым цэнтрам "Вясна" і Міжнародным камітэтам па расследаванні катаванняў у Беларусі.

Генеральны дырэктар DIGNITY Расмус Гру Крыстэнсэн кажа:

"Шырокая падтрымка дзяржаў нашай грамадскай ініцыятывы па зборы, сістэматызацыі і захаванні доказаў грубых парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі - гэта вялікі гонар для нас. Платформа будзе абапірацца на магутную бесперапынную працу адважных беларускіх праваабарончых арганізацый. Гэта будзе найважнейшая ініцыятыва па аднаўленню справядлівасці і спыненні беспакаранасці ў Беларусі".

Расмус Гру Крыстэнсэн дадае: "Спадзяюся, што гэтая ініцыятыва пракладзе шлях аналагічным платформам, створаным грамадскімі арганізацыямі пры падтрымцы дзяржаў, у іншых надзвычайных сітуацыях, дзе неабходна хуткае і сістэматычнае дакументаванне парушэнняў правоў чалавека".

Прафесар міжнароднага права Грацкага ўніверсітэта Вольфганг Бенедэк быў прызначаны дакладчыкам у рамках Маскоўскага механізму АБСЕ сямнаццаццю дзяржавамі-ўдзельніцамі АБСЕ, якія ініцыявалі Маскоўскі механізм АБСЕ ў верасні 2020 г.пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі і шматлікіх заяў аб далейшым пагаршэнні сітуацыі з правамі чалавека ў гэтай краіне.

5 лістапада 2020 г. прафесар Бенедэк прадставіў свой даклад пастаяннаму Савету АБСЕ, дзе маецца мноства дакументаў аб сур'ёзных і беспрэцэдэнтных парушэннях міжнародных нормаў у галіне правоў чалавека, здзейсненых беларускімі ўладамі да, падчас і пасля прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 г.

З дакладам, які змяшчае шматлікія рэкамендацыі, можна азнаёміцца тут.

Для атрымання дадатковай інфармацыі і каментароў можна звяртацца на электронны адрас Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Крыніца: Створана міжнародная платформа для Беларусі па прыцягненні да адказнасці вінаватых у катаваннях