Журналіст газеты Дзяніс Івашын. Фота ПЦ "Вясна" Праваабарончы цэнтр "Вясна" 20 сакавіка сочыць за падзеямі ў краіне і працягвае фіксаваць факты палітычнага пераследу: ператрусы, новыя крымінальныя справы і іншыя формы ціску на грамадзян за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў. 

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Мінск

Журналісту Дзянісу Івашыну прад'явілі абвінавачванне, паведамляе Еўрарадыё.

"Па-ранейшаму малююць 365 артыкул КК РБ, далей будзем глядзець, на што ім выдумкі хопіць, але спадзяемся, што мазгі там хоць у кагосьці засталіся, каб да такога не дадумацца",напісала жонка журналіста Вольга Івашына.

Івашын, па словах жонкі, "адчувае сябе ўпэўнена, спакойна, збірае інфармацыю". Ад кантакту са следствам ён адмаўляецца.

Журналіст Андрэй Аляксандраў застанецца пад вартай да 12 красавіка, піша Радыё Свабода. Аляксандрава вінавацяць у фінансаванні пратэставай дзейнасці.

"Следства хацела працягнуць знаходжанне Аляксандрава пад вартай да 12 траўня. Аднак пракуратура санкцыянавала варту толькі да 12 красавіка", — расказаў адвакат журналіста Антон Гашынскі.

Адвакат удакладніў, што яму пра гэта стала вядома ад самога падабароннага, з дакумэнтамі Гашынскага пакуль не азнаёмілі.

Інфармацыя будзе дапаўняцца

Крыніца: Хроніка палітычнага пераследу за 20 сакавіка