Ці ведаеце вы, што кожную хвіліну 24 чалавекі вымушаны пакінуць родныя месцы з-за вайны, пераследу або страху за сваё жыццё? А пра тое, што на сёння кожны/ая 113-й чалавек у свеце знаходзіцца ў падобнай сітуацыі?
Установа “Крытычнае Мысленне” сумесна з праваабарончай арганізацыяй Human Constanta арганізуюць інтэрактыўную гульню-семінар на тэму міграцыі і ўцекачоў "Можна ўвайсці?".
У гульнявой форме ўдзельнікі/цы змогуць лепш разабрацца з пытаннямі:
- Хто такія мігранты і ўцекачы?
- Якія правы ў іх ёсць?
- Якія стэрэатыпы адносна ўцекачоў існуюць у нашым грамадстве?
Мерапрыемства адбудзецца 26.11 у 15.00 па адрасе: г. Баранавічы, Завулак 1-й ахоўны, 18, 2-й паверх, офіс 26.
Уваход вольны!
Крыніца: Human Constanta запрашае на гульню пра бежанцаў “Ці можна ўвайсці?” у Баранавічах