Праваабарончы цэнтр "Вясна" з творчай камандай аднадумцаў яшчэ ў 2019 годзе стварылі серыю альтэрнатыўных паштовак да 8 сакавіка #FLOWERPOWER, якія нагадаюць беларускам і беларусам аб праўдзівым прызначэнні гэтага дня. Гістарычна гэты дзень – не проста "жаночы дзень", а дзень салідарнасці жанчын у барацьбе за роўныя правы і магчымасці. Жанчыны ў многіх краінах выходзілі ў гэты дзень на дэманстрацыі і пікеты, прыцягваючы грамадскую ўвагу да сваіх праблем. Паступова свята страціла сваю прававую афарбоўку і стала днём прызнання мужчын у каханні і вернасці, а таксама днём дарэння жанчынам кветак і іншых падарункаў. Таму праваабаронцы "Вясны" не змаглі таксама застацца ў баку. Прапаноўваем павіншаваць блізкіх жанчын паштоўкамі #FLOWERPOWER. Заклікаем таксама даслаць паштоўкі палітычным зняволеным жанчынам, якіх на дадзены момант ў Беларусі налічваецца 38 – іх поўны спіс можна знайсці ў нашай табліцы. *Восем варыянтаў паштовак на дзвюх мовах і іх адваротны бок можна спампаваць тут.

Таксама спампаваць паштоўкі можна тут.

Крыніца: Павіншуй жанчын з 8 сакавіка паштоўкамі #FLOWERPOWER Фота