Мінскі гарадскі суд 5 сакавіка вынес прысуд па крымінальнай справы за замах на забойства супрацоўніка органаў унутраных справаў (арт. 14 арт. 362 Крымінальнага кодэкса) супраць 45-гадовага бізнэсмена Аляксандра Троцкага. Паводле абвінавачвання, ён правёз 12 жніўня на капоце сваёй машыне супрацоўніка ДАІ Уладзіміра Юрава, у выніку чаго той атрымаў цялесныя пашкоджанні, якія не пацягнулі за сабой кароткачасовага расстройства здароўя. Па словах Троцкага, яго машыну беспрычынна спынілі людзі ў цёмным і балаклавах, а калі той, баючыся за сваё жыццё, адмовіўся выйсці з машыны, супрацоўнік ДАІ "дастаў баявую зброю і накіраваў у яго бок, прыцэліўся прама ў галаву", пасля гэтага ён з'ехаў з месца.Суддзя Сяргей Хрыпач прызнаў Аляксандра вінаватым па арт. 14 арт. 362 Крымінальнага кодэкса, вырашыў, што ў Троцкага сапраўды быў намер на забойства супрацоўніка ДАІ і пакараў яго 10 гадамі пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Пракурор Антон Цюменцаў прасіў пакараць Троцкага 11 гадамі калоніі. Гэта рэкордны тэрмін зняволення для затрыманага падчас пратэстаў. Таксама суд абавязаў Троцкага выплаціць пацярпеламу супрацоўніку ДАІ 10 тысяч рублёў маральнай і матэрыяльнай шкоды. 45-гадовы бізнэсмен Аляксандр Троцкі ў апошнім слове сказаў, што ніколі ўявіць не мог, што можа апынуцца ў такой сітуацыі:

Аляксандр Троцкі на абвяшчэнні прысуда. Фота: spring96.org
Аляксандр Троцкі на абвяшчэнні прысуда. Фота: spring96.org

«Заўсёды па жыцці я ішоў наперад і дамагаўся поспеху выключна дзякуючы ўласнай працы. Пастаянна займаўся сваім прафесійным развіццём і стараўся быць добрым прыкладам сваім дзецям. Карыстаючыся выпадкам, хачу папрасіць прабачэння ў маёй сям'і, жонкі, дзяцей, усіх родных і блізкіх мне людзей. Я ведаю, што апынуўшыся ў гэтай сітуацыі, я вас моцна засмуціў і пакінуў у гэтай цяжкой сітуацыі. Шчыра, ад усёй душы прашу мяне прабачыць.

Я заўсёды лічыў, што калі ты сумленна і ад душы робіш сваю справу і імкнешся прыносіць карысць, то гэта і ёсць той мінімум, за які ніколі не будзе сорамна.

Калі я ехаў дадому 12 жніўня па сваім родным горадзе, у самым яго цэнтры... і патрапіўшы ў гэтую сумную сітуацыю, я проста аказаўся негатовы. Я ў прынцыпе не мог уявіць сабе, што такое магчыма і можа быць. І калі цябе спыняюць людзі са зброяй і накіроўваюць яе ў мой бок – я спалохаўся і з'ехаў».

Падрабязна пра суд над Аляксандрам Троцкім мы пісалі тут:

За наезд на ДАІішніка пракурор просіць пакараць Аляксандра Троцкага 11 гадамі калоніі

Мінскі гарадскі суд працягвае разгляд крымінальнай справы за замах на забойства супрацоўніка органаў унутраных справаў (арт. 14 арт. 362 Крымінальнага кодэкса) супраць 45-гадовага бізнэсмена Аляксандра Троцкага. Паводле абвінавачвання, ён правёз 12 жніўня на капоце сваёй машыне супрацоўніка ДАІ Юрава, у выніку чаго той атрымаў цялесныя пашкоджанні, якія не пацягнулі за сабой кароткачасовага расстройства здароўя. 

Без відэадоказаў і па намаляваных схемах АМАПаўцаў. Як судзяць за наезд на ДАІшніка мінчука, якому пагражае да 25 гадоў калоніі

"Вясна" назірае за гэтым судовым працэсам і распавядае, як адбываецца працэс, на якім чалавеку пагражае ад дзесяці да дваццаці пяці гадоў пазбаўлення волі, і як судзяць іншых за наезды на супрацоўнікаў міліцыі.

"Супрацоўнік ДАІ дастаў баявую зброю і накіраваў у мой бок". Мінчука судзяць за замах на забойства супрацоўніка

Мінскі гарадскі суд 24 лютага пачаў разгляд крымінальнай справы за замах на забойства супрацоўніка органаў унутраных справаў (арт. 14 арт. 362 Крымінальнага кодэкса) супраць 45-гадовага дырэктара адной з мінскіх фірмаў Аляксандра Троцкага. Паводле абвінавачвання, ён правёз 12 жніўня на капоце сваёй машыне супрацоўніка ДАІ Юрава, у выніку чаго той атрымаў цялесныя пашкоджанні, якія не пацягнулі за сабой кароткачасовага расстройства здароўя.

Крыніца: 10 гадоў калоніі. Вынесены прысуд Аляксандру Троцкаму за наезд на супрацоўніка ДАІ