Скрыншот з відэа затрымання байкераў. У судзе Савецкага раёна Мінска 26 лютага вынесены прысуд па справе сталічных байкераў, якія вызвалілі свайго знаёмага з міліцэйскага аўтамабіля.

На лаве падсудных – Андрэй Іванюшын, Мікіта Афанасьеў, Мікіта Траццякевіч. Усіх іх абвінавачваюць у гвалце ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі па арт. 364 КК РБ.

Інцыдэнт адбыўся 19 верасня каля ГЦ "Еўропа", калі невядомыя сталі затрымліваць аднаго з матацыклістаў, а астатнія пачалі яго абараняць.

Справу разглядаў суддзя Аляксандр Воўк. Дзяржабвінаваўца - пракурор Рабаў.

Пацярпелыя па справе - супрацоўнікі міліцыі Новікаў, Іваноў, Пятроў і Максімаў.

Cёння, 26 лютага, вынесены прысуд: 

Андрэй Іванюшын - 2 гады і 6 месяцаў папраўчай калоніі агульнага рэжыму.

Мікіта Афанасьеў - 3 гады папраўчай калоніі агульнага рэжыму.

Мікіта Траццякевіч - 3 гады папраўчай калоніі агульнага рэжыму.

Афанасьева забралі пад варту з залы суда.

Таксама Афанасьеў і Траццякевіч абавязаныя выплаціць кампенсацыю ў суме 2000 рублёў аднаму з пацярпелых.

Справа байкераў: Пракурор для ўсіх траіх запрасіў пазбаўленне волі

Адвакат Івянюшына кажа, што пацярпелыя пацвердзілі, што удараў не было. Ён не ламаў шчотку, не пашкодзіў лакафарбавае пакрыццё аўтамабіля. Просіць гэта выключыць з абвінавачвання. Выплаціў кампенсацыю - не спаганяць з кампенсацыю. Просьба не пазбаўляць свабоды.

Крыніца: Прысуд па справе мінскіх байкераў: усіх траіх у калонію агульнага рэжыму