Людміла Казак. Фота tut.by Кваліфікацыйная камісія пры Мінюсце спыніла дзеянне ліцэнзій адвакатаў Канстанціна Міхеля і Міхаіла Кірылюка, а таксама адваката Марыі Калеснікавай Людмілы Казак, перадае карэспандэнт «Медиазоны».

Абгрунтаванне гэтага рашэння невядома. Але падставай да разгляду пытання для Міхеля стала тое, што ў лістападзе яго арыштавалі на 14 сутак за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (артыкул 23.34 КаАП). "Што будзе ў выніковай пастанове камісіі, не ведаю, але думаю, што так і будзе гэтая акалічнасць", — сказаў «Медыязоне» Канстанцін Міхель, кіраўнік партнёр і адвакат бюро «ВМП Уласава, Міхель і Партнёры».

Таксама ён удакладніў, што канчаткова рашэнне будзе зацвярджацца на калегіі Міністэрства юстыцыі.

"Яны прагаласавалі, прынялі рашэнне, а зацвердзяць яго ў панядзелак ці ў аўторак. Так што мне сказалі ажыццяўляць сваю дзейнасць яшчэ", — сказала "Медиазоне" Людміла Казак. Камісія вынесла такое рашэнне за "здзяйсненне ўчынку, несумяшчальнага з высокім званнем адваката" — гаворка аб адміністрацыйным правапарушэнні па артыкуле 23.4 КаАП. Казак затрымалі 24 верасня, а на наступны дзень суд Кастрычніцкага раёна аштрафаваў яе на 25 базавых велічынь па гэтым артыкуле.

Сябра Каардынацыйнага савета Міхаіл Кірылюк не ў Беларусі, яго інтарэсы на пасяджэнні камісіі прадстаўляў Сяргей Зікрацкі. Прычына спынення дзеяння яго ліцэнзіі — "некарэктныя выразы ў дачыненні да прадстаўнікоў дзяржаўных органаў", што, на думку Міністэрства юстыцыі, з'яўляецца "учынкам, несумяшчальным са званнем адваката".

Павел Сапелка: “Пераслед адвакатаў па справакаваных або інсцэніраваных падставах – з’ява амаральная”

Па стане на 15 лютага вядомыя, прынамсі, чатыры прозвішчы адвакатаў, якім пагражае страта ліцэнзіі.

Сёння Камісія разгледзіць пытанне аб спыненні дзеяння ліцэнзіі адваката Максіма Конана.

У кастрычніку 2020 Мінюст спыніў дзеянне ліцэнзіі двух адвакатаў: Аляксандра Пыльчанку, які тады абараняў Марыю Калеснікаву і Віктара Бабарыка, і адваката Брэсцкай абласной калегіі Юлію Леванчук.

Крыніца: Мінюст спыняе дзеянне ліцэнзій адвакатаў