Валанцёр штабу Бабарыкі Лявон Халатран атрымаў 2 гады «хіміі», піша «Белсат».
Яго вызвалілі ў залі суда на перыяд абскарджання прысуду.
Нагадаем, Лявона Халатрана прызналі вінаватым паводле арт. 342-га Крымінальнага Кодэксу. Нібыта ён перакрываў дарогі ў раёне вуліцаў Куйбышава-Машэрава, перашкаджаў транспарту, выкрыкваў лозунгі і пляскаў у далоні. Пракурор прасіў 2 гады хіміі. Лявон віны не прызнаў.
Справу разглядала суддзя Юлія Блізнюк, пазіцыю дзяржаўнага абвінавачвання падтрымліваў старэйшы памочнік пракурора Павел Папкоў.
Крыніца: Двума гадамі «хіміі» пакаралі палітзняволенага Лявона Халатрана