14 лютага праваабаронцы "Вясны" працягвае фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:
|
У Маладзечне 14 лютага супрацоўнікі міліцыі затрымалі лыжнікаў. Што зацікавіла міліцыянтаў у зімовым спорце — пакуль невядома. Колькасць затрыманых удакладняецца. Праваабаронцам "Вясны" паведамілі, што сярод затрыманых — 31-гадовая Буневіч Алеся Анатольеўна.
Інфармацыя дапаўняецца.
На канцэрце "Разбітае сэрца пацана" затрымалі 67 чалавек. Спіс затрыманых
Крыніца: У Маладзечне затрымалі лыжнікаў. Пераслед 14 лютага