У межах Тыдня супраць фашызму і антысемітызму праваабароная арганізацыя Human Constanta запрашае 14 лістапада (аўторак) на лекцыю з экспертам па сучасных выкліках нянавісці ў грамадстве – Дзмітрыем Дуброўскім.
Вы лічыце, што фашызм і антысемітызм - гэта мінулае асобных краін, ці тое, што адбылося на фоне нейкага зруху ў свядомасці мас і сёння з'яўляецца “перажыткам“, які ня вартыя ўвагі?
Ці вы заўважаеце, як нешта падобнае ледзь прыкметна знаходзіцца побач, але не паддаецца апісанню? Або вы ўпэўненыя, што «яно» ўсюды і распаўсюджваецца з вар’яцкай хуткасцю?
Адзінага вернага адказу на гэтыя пытанні няма. Каб працягнуць дыскусію і абмеркаваць гэтыя пытанні, мы запрашаем усіх ахвочых на публічную лекцыю і дыскусію на тэму “Выклікі ў сувязі з ростам папулярнасці радыкальных нацыяналістычных поглядаў і неафашыстоўскіх рухаў у Еўропе і пост-савецкай прасторы” з навуковым супрацоўнікам Цэнтра незалежных сацыялагічных даследванняў, сябрам Праваабарончай рады Санкт-Пецярбурга, спэцыялістам у галіне даследвання і экспертызы мовы варожасці, злачынстваў на глебе нянавісці, спэцыяльнай судовай экспертызы Дзмітрыем Дуброўскім у Мінску.
Месца: адукацыйная прастора .PUNKT, вул.Кастрычніцкая 23а
Час: 14 лістапада ў 18:30.
Крыніца: Эксперт у галіне даследвання і экспертызы мовы варожасці выступіць з лекцыяй у Мінску