Павел Севярынец перад судом. Фота Радыё "Свабода" 2 траўня ў судзе Цэнтральнага раёна г. Мінска адбываюцца суды над удзельнікамі мірнай акцыі пратэсту, што адбылася на Першамай.

Адміністрацыйную справу ў дачыненні да сустаршыні Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца разглядае суддзя Вікторыя Шабуня.

Актывіста Максіма Вінярскага таксама даставілі ў суд з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў.

Акрамя таго сёння ж асудзяць і актывістку з Брэста Наталлю Папкову. Як высветлілася дзяўчына таксама была затрыманая ўчора пасля акцыі ў Мінску. 

Крыніца: У Мінску судзяць удзельнікаў першамайскай дэманстрацыі