У раённых судах Мінска і іншых гарадоў Беларусі 27 студзеня працягваецца разгляд адміністрацыйных спраў у дачыненні да затрыманых на выходных і тых, каго затрымлівалі раней — на акцыях і кропкава.

Таксама адбываюцца суды за вывешаныя на вокнах бел-чырвона-белыя сцягі і іншую пратэстную сімволіку.

Толькі за ўчорашні дзень мінскія суды асудзілі 50 чалавек, пры гэтым вынеслі 345 дзён арышту і папоўнілі бюджэт на 415 базавых велічынь.

ПЦ "Вясна" з дапамогай валанцёрак і валанцёраў працягвае збіраць інфармацыю пра вынікі судовых пасяджэнняў.

*Карыстайцеся пошукам і сарціроўкай, каб хутка знайсці інфармацыю.

Крыніца: Вынікі судоў па адміністрацыйных справах за 27 студзеня