Валерый Мінец. Фота: svaboda.org Услед за адміністратыўнай справай Уладзіміра Някляева, якога звінавацілі ў парушэнні артыкула 23.34 КаАП на падставе каментара на сайце “Хартыі-97”, грамадскаму актывісту з Ліды Валеру Мінцу даслалі поштай пратакол адміністратыўнага правапарушэння з Лідскага РАУС.

У пратаколе, складзеным участковым У. Лукіным 19 кастрычніка, паведамляецца, што Мінец 5 верасня здзейсніў правапарушэнне, а менавіта – “у ходзе інтэрв'ю  інфармацыйнаму рэсурсу "Хартыя-97", адносна маючых адбыцца вучэнняў "Захад-2017" у славеснай форме заклікаў да ўдзелу ў "Акцыі папярэджання" 8-га верасня на тэрыторыі Кастрычніцкай плошчы ў Менску. Ад яўкі ў РАУС і ад тлумачэнняў адмовіўся”.

Валер Мінец звяртае ўвагу на той факт, што перад гэтым, 21 кастрычніка ўчастковы браў у яго пісьмовыя тлумачэнні. Ёсць і іншыя нестыкоўкі ў пратаколе. Напрыклад, інтэрвію напачатку з’явілася на сайце Беларускага нацыянальнага кангрэсу, а на Хартыі толкі на другі дзень.

Такім чынам, "жэстачайшая лібералізацыя", пра якую гучна абвесціў міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч, пачынае набіраць хуткія тэмпы.

Дата разгляду справу ў судзе пакуль не прызначаная.

Крыніца: Даў інтэрвію пра "Акцыю папярэджання" – атрымай пратакол