Вольга Калацкая. Фота з сацыяльных сетак. Вядомую перакладчыцу Вольгу Калацкую абвінавацілі паводле 342 артыкулу Крымінальнага кодэксу — «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», паведамляе Радыё Свабода.

Пра гэта яе адвакату сёння паведамілі ў Фрунзенскім РУУС. Паводле якой часткі гэтага артыкулу, пакуль невядома, піша БАЖ.

Яе затрымалі 15 студзеня. А 16 студзеня павезьлі на сьледчыя дзеяньні.

Вольга Калацкая жыве з 89-гадовай маці, якой патрэбны догляд.

Вольга Калацкая пераклала на беларускую мову дзясяткі фільмаў, сэрыялаў і кніг, у тым ліку творы Вірджыніі Вулф, Тэнэсі Ўільямса, Уільяма Голдынга, Пола Остэра, Тоні Парсанза, Артура Голдэна, фільмы «Глядыятар», «Шрэк», «Сямейка Смітаў» ды іншыя.

Крыніца: Перакладчыцу Калацкую падазраюць у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак