Раман Пратасевіч. Фота: "Новы Час". Суд Маскоўскага раёна разгледзіць сёння адміністратыўную справу Рамана Пратасевіча, якога вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве – “Маршы абураных беларусаў-2.0”.

Згодна з пратаколам, Раман Пратасевіч 21 кастрычніка “публічна выказваў грамадска-палітычныя погляды”, хаця, як пазначана ў пратаколе – “прыкметы складу злачынства ў дзеяннях Пратасевіча Р. адсутнічаюць”.

Раман Пратасевіч напісаў у фэйсбуку наступнае:

“Калі коратка, то пратакол склалі за тое, што я знаходзіўся побач з пратэстуючымі. Нагода - фота супрацоўніка, дзе я іду ўздоўж натоўпу з камерай”.

Раман Пратасевіч

Пад час складання пратакола з вуснаў супрацоўніка міліцыі прагучала ўвогуле фантастычнае пытанне:

"Калі вы там здымалі, то бо і былі, адпаведна?"

30 кастрычніка Рамана Пратасевіча запрасілі ў Маскоўскі РУУС для для апытання, якое завяршылася складаннем пратакола адміністратыўнага правапарушэння.

Крыніца: Блогера Рамана Пратасевіча чакае суд за фота з акцыі пратэсту