Ганна Бахціна ў судзе. Фота: "Наша Ніва". Сёння ў 9 гадзін суд Маскоўскага раёна Мінска павінен прыняць рашэнне па скарзе адвакаткі Ганны Бахціной, якую Мінюст нядаўна пазбавіў ліцэнзіі.

Пастанова аб пазбаўленні Бахціной ліцэнзіі была вынесеная Міністэрствам юстыцыі 14 верасня на падставе рашэння кваліфікацыйнай камісіі. Але пры гэтым, на думку Бахціной, мелі месца парушэнні пры правядзенні атэстацыі, а пазачарговая атэстацыя была праведзена няправільна, таму і рашэнне было прынятае неабаснавана.

30 кастрычніка, пад час разгляду скаргі Ганна Бахціна падрабязна давяла суду, што менавіта паслужыла падставай дл прыняцця рашэння кавалійікацыйнай камісіяй аю пазбаўленні яе адвакацкай ліцэнзіі. Ад гэтым напісала ў фэйстуду праваабаронца Эніра Браніцкая, якая прысутнічала на пасяджэнні.

Бахціна дакладна расклала, што на падставе 2-х парушэнняў па справаводству (афармленне дагавора з кліентам) і таго, што яна не адказала на юрыдычнае пытанне камісіі, яе пазбаўляюць ліцэнзіі і кажуць, што гэта падставы таго, што яна не можа прафесійна выконваць свае абавязкі. І зроблена гэта было Мінюстам без законных падстаў і ўсялякай публічнай матывацыі. Ганна Віктараўна гучна і выразна агучыла, што гэта робіцца па палітычных матывах з-за таго, што яна ўдзельнічае ў абароне па справе “Белага Легіёну”, што праверкі пачаліся з Магілёўскай калегіі вясной (з-за тых хто абараняў людзей у Бабруйску і Асіповічах) і скончыліся ў Мінску. Дзяржаве патрэбныя паслухмяныя адвакаты ... У зале было 3-е яе калегаў па цэху, няма салідарнасці. Што мяне хвалюе больш за ўсё ….

Enira Bronitskaya

 Пад час аднаго з судовых паседжанняў таксама высветлілася, што яшчэ 19 кастрычніка, не чакаючы завяршэння суду, Савет Мінскай гарадской калегіі адвакатаў па прадстаўленні Мінюста выключыў Ганну Бахціну з сябраў калегіі. Рашэнне ўступіла ў сілу 26 кастрычніка.

13 верасня праваабаронцы  выступілі з  Сумеснай заявай беларускіх праваабарончых арганізацый, у якой патрабуюць ад уладаў Беларусі спыніць ціск на адвакатаў, якія ажыццяўляюць абарону фігурантаў палітычна матываваных справаў і справаў, звязаных з адстойваннем правоў чалавека; неадкладна спыніць умяшальніцтва дзяржаўных органаў у дзейнасць адвакатуры і забяспечыць яе незалежнасць на заканадаўчым узроўні шляхам унясення адпаведных зменаў у дзеючае заканадаўства, а таксама адмяніць адпаведнае рашэнне кваліфікацыйнай камісіі Мінюста, якое з’яўляецца перашкодай у ажыццяўленні прафесійнай адвакацкай дзейнасці Ганнай Бахціной.

Да ўладаў Беларусі звярнулася таксама Камісія па правах чалавека пры Найвышэйшым адвакацкім савеце, тым самым выказаўшы занепакоенасць сітуацыяй з беларускімі адвакатамі, у дачыненні да якіх Міністэрства юстыцыі праводзіць пераатэстацыю.

Крыніца: Што адкажа суд на скаргу Ганны Бахціной?