Мітынг на Беларускім металургічным заводзе. Следчым упраўленнем УСК па Гомельскай вобласці завершана расследаванне крымінальнай справы, узбуджанай у дачыненні да чацвярых работнікаў ААТ "БМЗ-кіруючая кампанія холдынгу "БМК".

Паводле sk.gov.by, у Жлобіне 17 жніўня 2020 года каля найбуйнейшага прамысловага прадпрыемства рэспублікі праходзіла несанкцыянаванае масавае мерапрыемства. Прыкладна ў 12 гадзін побач з карпусамі заводакіраўніцтва сабраўся натоўп з ліку работнікаў БМЗ і іншых асоб, паддаўшыся на заклікі арганізатараў мітынгу, якія былі размешчаны ў лакальных Telegram-каналах і чатах. Неўзабаве некалькі агрэсіўна настроеных грамадзян сталі напальваць абстаноўку, выкрыкваць лозунгі і агітаваць натоўп пайсці на тэрыторыю прамысловай зоны і спыніць вытворчасць.

У выніку частка мітынгоўцаў незаконна пранікла на тэрыторыю прадпрыемства і заблакавала дарогу каля цэхаў для перашкоды руху тэхналагічнага транспарту. Некалькі чалавек спынілі цяжкавоз "БелАЗ", які дастаўляў сыравіну ў электрасталеплавільныя цэхі, што прывяло да спынення выплаўлення сталі ў трох печах і прычыненню прадпрыемству шкоды.

На падставе сабраных па справе доказаў работнікам БМЗ прад'яўленае абвінавачванне па ч. 1 арт. 342 (арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаных з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады, якія прывялі да парушэння працы транспарту і арганізацыі, і актыўны ўдзел у такіх дзеяннях) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

"У пастанове аб распачынанні крымінальнай справы паведамляецца, што Яўген Гоман, Павел Магідаў, Аляксандр Баброў, Ігар Повараў разам з іншымі неўстаноўленымі асобамі 17 жніўня на тэрыторыі БМЗ, «арганізавалі правядзенне незаконных групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаных з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады». Яны спынілі рух тэхналагічнага транспарту, які ажыццяўляе дастаўку сыравіны (металашыхты) у сталеплавільныя цэхі, што пацягнула парушэнне працы БМЗ, якое выявілася ў прыпыненні выплаўлення сталі на дугавых электраплавільных печах. У выніку прадпрыемству нанесены ўрон на суму 1088 рублёў 29 капеек.

Крымінальную справу распачалі ў дачыненні да 38-гадовых разлівальніка сталі і аператара рэзкі гарачага металу, 42-гадовага кіроўцу і 30-гадовага аўтаслесара.

Чацвёрты фігурант, грамадзянін Расейскай Федэрацыі, схаваўся ад органа крымінальнага пераследу і быў абвешчаны ў вышук.

Крымінальная справа перададзена пракурору для далейшага накіравання ў суд, паведамляе Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь.

У Жлобіне пачынаюць затрымліваць актывістаў забастоўкі на БМЗ

Затрыманне адбылося па падазрэнні ў здзяйсненні крымінальнага злачынства – арганізацыі забастоўкі на Беларускім металургічным заводзе.

Крыніца: Справу актывістаў забастоўкі на БМЗ рыхтуюць для перадачы ў суд