Суд Фрунзенскага раёна Мінска працягвае разгляд крымінальнай справы за абнаўленне надпіса 9 верасня "Не забудем" каля метро "Пушкінская" каля народнага мемарыяла, прысвечанага забітаму пратэстоўцу Аляксандру Тарайкоўскаму. На лаве падсудных — палітычныя зняволеныя Дзяніс Граханаў, Ігар Самусенка і Уладзіслаў Гуліс. Іх дзеянні кваліфікаваныя па ч. 2 арт. 218 і ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса. У першы дзень судовага паседжання пацярпелы "Гаррамаўтадар" знізіў суму нанесенай шкоды амаль у 40 разоў. Негледзячы на тое, што цяпер адсутнічае склад злачынства па арт. 218 КК, бо сума шкоды не перавышае 250 базавых велічыняў, абвінавачванні з палітвязняў не былі сняты. 1 снежня быў дапытаны палітвязень Дзяніс Граханаў, які заявіў, што не лічыць свой учынак хуліганствам, а надпіс "Не забудзем"— цынічным. Сёння ў судзе дапытваюцца палітвязні Ігар Самусенка і Уладзіслаў Гуліс. "Вясна" працягвае сачыць за гэтым працэсам. Справу разглядае суддзя суда Фрунзенскага раену Юлія Крэпская. Пацярпелым па справе прызнаны "Гаррамаўтадар Мінгарвыканкама", шкода нанесеным надпісам ацэнена ў 10 182 рубля 52 капейкі. Але прадстаўнік пазоўніка на пачатку суда заявіў, што рэальная сума шкоды склала 255 рубля 99 капеек, а першапачаткова заяўленая сума шкоды — арыентовачная. 

sud_grehanov_viasna.jpg
Суд над палітвязнямі. Фота: spring96.org

Першае судовае паседжанне:

Другі суд за надпіс "Не забудзем" на Пушкінскай. Суму шкоды знізілі амаль у 40 разоў

Суд Фрунзенскага раёна Мінска 1 снежня пачаў разгляд крымінальнай справы за абнаўленне надпіса 9 верасня "Не забудем" каля метро "Пушкінская" каля народнага мемарыяла, прысвечанага забітаму пратэстоўцу Аляксандру Тарайкоўскаму.

Допыт палітвязня Уладзіслава Гуліса

З абвінавачвання Уладзіслава Гуліса

"Уладзіслаў Гуліс быўшы раней судзімым па ч. 3 арт. 328 КК маючы не знятую і ня пагашаную судзімасць, на шлях выпраўлення не стаў, належных высноў для сябе не зрабіў і зноў здзейсніў наўмыснае злачынства.

Гуліс абвінавачваецца ў тым, што дзейнічаў у групе асоб з Граханавым і Самусенкам, у перыяд часу з 1:47 па 2:20 хвілін 9 верасня 2020 года, знаходзячыся ў грамадскім месцы паблізу будынка 21А на вуліцы Прытыцкага, груба парушаючы грамадскі парадак і выказваючы відавочную непавагу да грамадства, беспадстаўна, наўмысна здзейсніў апаганьванне збудавання цынічнымі надпісамі і псаванне маёмасці ў грамадскіх месцах, якія суправаджаюцца знішчэннем чужой маёмасці пры наступных абставінах. Так, ён у вышэйпаказаныя дату і час, дзейнічаючы ў групе асоб, з выкарыстаннем двух аэразольных балончыкаў з фарбай чырвонага і белага колераў, наўмысна нанёс на тратуарную плітку, якая належыць "Гаррамаўтадору Мінгарвыканкама", цынічны надпіс, якая абражае пачуцці грамадзян, якая дэманструе грэбаванне да маральных каштоўнасцяў, накіраваную на прычыненне шкоды грамадскаму парадку і грамадскай маральнасці наступнага зместу: "Не забудзем!", знішчыў вышэйпазназаную плітку, прычыніўшы сваімі дзеяннямі маёмасную шкоду "Гаррамаўтадару" на агульную суму 10 182 рублі 52 капейкі, што на момант злачынства склала больш за 377,13 базавых велічынь і з'яўляецца буйным памерам. Пры гэтым, нанясенне надпісе істотна знізіла эстэтычныя характарыстыкі тратуарнай пліткі. Такім чынам, Гуліс здзейсніў наўмыснае знішчэнне чужой маёмасці, што пацягнула прычыненне шкоды ў буйным памеры".

Другое судовае паседжанне пачалося з допыту Уладзіслава Гуліса. Ён адразу заявіў, што цалкам не прызнае віну.

Будзе дапаўняцца.

Другі суд за надпіс "Не забудзем"

У гэтым жа судзе паралельна адбываецца разгляд крымінальнай справы супраць палітвязняў Марыі Бабовіч і Максіма Паўлюшчыка за спробу аднаўлення надпісу "Не забудзем". Іх справу разглядае суддзя Юлія Блізнюк. Дзеянні Марыі Бабовіч і Максіма Паўлюшчыка таксама кваліфікавалі па ч. 2 арт. 339 і ч. 2 арт. 218 Крымінальнага кодэкса Беларусі. Іх абвінавачваюць у тым, што яны, "дзейнічаючы групай асоб, знаходзячыся паблізу будынка № 21А па вул. Прытыцкага ў Мінску (павільён ля выхаду метро каля мемарыяла Тарайкоўскаму), беспадстаўна, наўмысна здзейснілі апаганьванне збудавання цынічнымі надпісамі і псаванне маёмасці, чым прычынілі маёмасную шкоду ДВА "Гаррамаўтадар Мінгарвыканкама" у буйным памеры".

2 снежня дзяржабвінаваўца Аліна Касьянчык запрасіла для Максіма Паўлюшчыка два гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Для Марыі Бабовіч – 1 год 6 месяцаў абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія"), а таксама змяніць ёй меру стрымання на падпіску аб нявыездзе і вызваліць у зале суда.

Падрабязнасці справы:

Суд за надпіс "Не забудзем": Допыт палітвязняў

У Фрунзенскім раённым судзе Мінску працягваецца разгляд крымінальнай справы супраць Марыі Бабовіч і Максіма Паўлюшчыка за спробу аднавіць 9 верасня надпіс «Не забудзем» на месцы гібелі Аляксандра Тарайкоўскага.

Заявы праваабаронцаў аб прызнанні палітычнымі зняволенымі фігурантаў гэтай справы:

Патрабуем неадкладнага вызвалення палітвязняў Марыі Бабовіч і Дзяніса Граханава

У гэтым кантэксце лічым пазбаўленне волі Марыі Бабовіч і Дзяніса Граханава адвольным і палітычна матываваным, а саміх Марыю Бабовіч і Дзяніса Граханава палітычнымі зняволенымі ў адпаведнасці з п. 3.1(а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця “Палітычны зняволены”.

Патрабуем неадкладнага вызвалення палітвязня Ігара Самусенкі

Супольная заява беларускіх праваабарончых арганізацый

Патрабуем неадкладнага вызвалення палітвязня Уладзіслава Гуліса

Супольная заява беларускіх праваабарончых арганізацый

Крыніца: Працягваецца суд за надпіс "Не забудзем" на Пушкінскай. Пра што кажуць палітвязні?