Суд Фрунзенскага раёна Мінска 1 снежня распачаў разгляд крымінальнай справы за нанясення надпіса "Не забудем" каля метро "Пушкінская" каля народнага мемарыяла, прысвечанага забітаму пратэстоўцу Аляксандру Тарайкоўскаму. На лаве падсудных — палітычныя зняволеныя Дзяніс Граханаў і Ігар Самусенка, а таксама Уладзіслаў Гуліс. Іх дзеянні кваліфікаваныя па ч. 2 арт. 218 і ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядае суддзя суда Фрунзенскага раену Юлія Крэпская. Пацярпелым па справе прызнаны "Гаррамаўтадар Мінгарвыканкама", шкода нанесеным надпісам ацэнена ў 10 182 рубля 52 капейкі.  Усе абвінавачаныя ўтрымліваюцца пад вартай з 22 кастрычніка.

sud_grehanov_90.jpg
У цэнтры — палітвязень Дзяніс Граханаў. Фота: spring96.org

Хто яны — фігуранты справы?

На лаве падсудных — 42-гадовы бармэн Дзяніс Граханаў. Праваабаронцы прызналі яго палітвязням 29 кастрычніка. Фігурантам гэтай справы з'яўлюцца 25 гадовыя аўтамойшчык Уладзіслаў Гуліс і адміністратар велапраката Ігар Самусенка. Апошняга беларускія праваабаронцы прызналі палітычным зняволеным 25 лістапада.

На думку праваабаронцаў напісанне на асфальце надпісу “Не забудзем” не з’яўляецца праявай хуліганства.

"Мы лічым, што дадзеная форма выказвання меркавання патрапляе пад абарону Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах і не мае нічога агульнага з прад’яўленымі ім абвінавачваннямі", — адзначаюць праваабаронцы.

Другі суд за надпіс "Не забудем"

У гэтым жа судзе паралельная адбываецца разгляд крымінальнай справы супраць палітвязняў Марыі Бабовіч і Максіма Паўлюшчыка за спробу аднаулення надпісу "не забудзем". Іх справу разглядае суддзя Юлія Блізнюк. Ix дзеянні таксама кваліфікавалі па ч. 2 арт. 339 і ч. 2 арт. 218 Крымінальнага кодэкса Беларусі. Іх абвінавачваюць у тым, што яны, "дзейнічаючы групай асоб, знаходзячыся паблізу будынка № 21А па вул. Прытыцкага ў Мінску (павільён ля выхаду метро каля мемарыяла Тарайкоўскаму), беспадстаўна, наўмысна здзейснілі апаганьванне збудавання цынічнымі надпісамі і псаванне маёмасці, чым прычынілі маёмасную шкоду ДВА "Гаррамаўтадар Мінгарвыканкама" у буйным памеры".

Падрабязнасці справы:

Суд за надпіс "Не забудзем": Допыт палітвязняў

У Фрунзенскім раённым судзе Мінску працягваецца разгляд крымінальнай справы супраць Марыі Бабовіч і Максіма Паўлюшчыка за спробу аднавіць 9 верасня надпіс «Не забудзем» на месцы гібелі Аляксандра Тарайкоўскага.

Будзе дапоўнена.

Заявы праваабаронцаў аб прызнанні палітычнымі зняволенымі фігурантаў гэтай справы:

Патрабуем неадкладнага вызвалення палітвязняў Марыі Бабовіч і Дзяніса Граханава

У гэтым кантэксце лічым пазбаўленне волі Марыі Бабовіч і Дзяніса Граханава адвольным і палітычна матываваным, а саміх Марыю Бабовіч і Дзяніса Граханава палітычнымі зняволенымі ў адпаведнасці з п. 3.1(а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця “Палітычны зняволены”.

Патрабуем неадкладнага вызвалення палітвязня Ігара Самусенкі

Супольная заява беларускіх праваабарончых арганізацый

Крыніца: Другі суд за надпіс "Не забудзем" на Пушкінскай. На лаве падсудных — тры чалавекі Дапоўнена