Судовая зала. Фота: ПЦ "Вясна". У аўторак, 24 лістапада, суды ў Мінску і ў іншых гарадах працягваюць разглядаць адміністрацыйныя справы ўдзельнікаў шматлікіх акцый пратэсту і тых, каго затрымлівалі кропкава ў розных месцах.

У панядзелак па звестках праваабаронцаў суды разгледзелі амаль 180 адміністрацыйных спраў на ўдзельнікаў акцый пратэсту. У асноўным каралі арыштам, такіх пастаноў вынесена 117. Агульная колькасць арыштаў склала 1636 сутак.

ПЦ "Вясна" з дапамогай валанцёраў працягвае збіраць інфармацыю пра вынікі судовых пасяджэнняў над удзельнікамі мірных акцый пратэсту.

*Карыстайцеся пошукам і сарціроўкай, каб хутка знайсці інфармацыю.

Крыніца: Разгляд адміністрацыйных спраў удзельнікаў акцый пратэсту: аўторак 24 лістапада