Ганна Бахціна. Фота: Вадзім Заміроўскі / Tut.by Разгляд скаргі адвакаткі Ганны Бахціной, якую Мінюст нядаўна пазбавіў ліцэнзіі, распачаўся ў судзе Маскоўскага раёна Мінска 19 кастрычніка.

Адвакат з  25-гадовым стажам  дзейнасці ў судовым парадку аспрэчвае рашэнне кваліфікацыйнай камісіі Міністэрства юстыцыі, на падставе якога яна была пазбаўлена права ажыццяўляць адвакацкую дзейнасць. Пастанова была вынесеная Міністэрствам юстыцыі 14 верасня. На думку Бахціной,  мелі месца парушэнні пры правядзенні атэстацыі, а пазачарговая атэстацыя была праведзена няправільна, таму і рашэнне было прынятае неабаснавана.

Нагадаем, 12 верасня кваліфікацыйная камісія Мінюста Беларусі падчас пазачарговай атэстацыі адвакатаў прызналі Ганну Бахціну «недастаткова кваліфікаванай».

“Рыхтуючыся да суда я азнаёмілася з матэрыяламі па атэстацыі і матэрыяламі праверкі. Там адсутнічае мая характарыстыка, і мае тлумачэнні аб тым, што я не парызнаю парушэнні, якія выявіла праверка, а гэта ўся толькі памаркі справавобства, якія не маюць дачынення да маёй прафесійнай дзейнасці”, - цытуе словы Ганны Бахціной газета “Народная Воля”.

У судзе Ганна Бахціна заявіла хадайніцтва аб выкліку ў суд у якасці сведкі старшыні каваліфікацыйнай камісіі Мінюста Мікалая Старавойтава, але суддзя хадайніцтва адхіліў. Прадстаўнікі Мінюста ў сваю чаргу хадайнічалі перад судом аб далучэнні да справы характарыстыкі на Бахціну, якое суд задаволіў.

Ганна Бахціна расцэньвае пазбаўленне яе ліцэнзіі як палітычна матываваны пераслед, звязаны з тым, што яна абараняла фігуранта «Справы аб масавых беспарадках» Міраслава Лазоўскага, блогера Эдуард Пальчыса і іншых вядомых грамадскіх актывістаў.

Праваабарончая супольнасць Беларусі неаднойчы выказвала занепакоенасць умяшальніцтвам дзяржаўных органаў у дзейнасць адвакатуры і выступалі ў абарону адвакатаў, якія былі пазбаўленыя права займацца прафесійнай дзейнасцю выключна ў сувязі з іх удзелам у якасці абаронцаў у палітычна матываваных крымінальных справах.

верасня праваабаронцы  выступілі з  Сумеснай заявай  беларускіх праваабарончых арганізацый, у якой патрабуюць ад уладаў Беларусі спыніць ціск на адвакатаў, якія ажыццяўляюць абарону фігурантаў палітычна матываваных справаў і справаў, звязаных з адстойваннем правоў чалавека; неадкладна спыніць умяшальніцтва дзяржаўных органаў у дзейнасць адвакатуры і забяспечыць яе незалежнасць на заканадаўчым узроўні шляхам унясення адпаведных зменаў у дзеючае заканадаўства, а таксама адмяніць адпаведнае рашэнне кваліфікацыйнай камісіі Мінюста, якое з’яўляецца перашкодай у ажыццяўленні прафесійнай адвакацкай дзейнасці Ганнай Бахціной.

Крыніца: Працяг суду па скарзе Ганны Бахціной, якую Мінюст пазбавіў ліцэнзіі – 27 кастрычніка