Мінскі дом правасуддзя. Фота: Еўрарадыё У першы дзень лістапада суды Мінска і іншых гарадоў працягваюць разгляд адміністрацыйных спраў удзельнікаў мірных акцый пратэста і тых, каго затрымлівалі кропкава. 

Па звестках праваабаронцаў, адміністрацыйнаму пераследу ў кастрычніку падвергнутыя больш за 1 450 чалавек, 475 з іх атрымалі адміністрацыйныя арышты.

Першага лістапада адбыўся разгон нядзельнага маршу ў Курапаты, пад час якога супрацоўнікі амапу і іншых сілавых структур затрымалі ў Мінску больш за 310 чалавек.

ПЦ "Вясна" з дапамогай валанцёраў працягвае збіраць інфармацыю пра вынікі судовых пасяджэнняў. 

*Карыстайцеся пошукам і сарціроўкай, каб хутка знайсці інфармацыю.

Крыніца: Вынікі судовых працэсаў над удзельнікамі акцый пратэсту за першага лістапада