Ланцуг салідарнасці ў Бараўлянах. Скрыншот з відэа. 30 кастрычніка працягваецца пераслед людзей па палітычных прычынах у Беларусі. Праваабаронцы "Вясны" збіраюць новыя факты пераследу па ўсёй краіне: затрыманні, вобшукі, адлічэнні студэнтаў і іншыя формы ціску.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • +375 17 377 55 40.
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

У Мінску раніцай быў затрыманы пад час адзіночнага пікету каля сталічнай гімназіі №8 Іван Булва. Па словах сведкаў, яго схапілі чатырыамапаўцы і запіхнулі ў аўтамабіль. Меркавана яго павезлі ў РУУС Савецкага раёна.

Уначы з дому супрацоўнікі міліцыі забралі Кірыла Фядосава. Ягоны бацька змог даведацца, што сына адвезлі ў ІЧУ на Акрэсціна. Таксама з кватэры ў РУУС Савецкага раёна забралі Янкоўскага Паўла.

Крыніца: Неспакойная пятніца: людзей забіраюць з кватэр і затрымліваюць на пікетах