Яўген Сувораў. Фота: "Моцныя навіны" Позна вечарам 28 кастрычніка ў Гомелі быў затрыманы супрацоўнік інфармацыйнага рэсурсу "Моцныя навіны" Яўген Сувораў. Ён з’яўляецца адміністратарам сайту.

Падрабязнасці затрымання, а таксама прычыны і абвінавачванні на дадзены момант супрацоўнікам рэдакцыі  невядомыя.

“Моцныя навіны” нагадваюць, што ў панядзелак, 26 кастрычніка, перастала выходзіць на сувязь кіраўніца відэааддзела Надзея Пужынская.

Што з ёй і дзе яна, на дадзены момант рэдакцыі таксама невядома. Вядома толькі, што ні ў адным з РАУС, роўна як у ІЧУ і СІЗА яна не знайшлася.

Раней, 3 кастрычніка затрымлівалі галоўнага рэдактара Ганну Якштас і яе мужа Дзяніса, які таксама працуе ў рэдакцыі. У іх доме прайшоў ператрус. Затым ператрус адбыўся і ў самой рэдакцыі.

Крыніца: Гомель: Новыя затрыманні супрацоўнікаў “Моцных навін”