Ілюстрацыйнае фота: svaboda.org Мінскія ўлады не далі дазвол на правядзенне акцыі па заяўленым маршруце. Заяўніком выступаў Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў. Такую інфармацыю паведаміў агенцтву БелаПАН старшыня кангрэсу Аляксандр Ярашук.

Заяўнікі меркавалі сабрацца каля будынку Акадэміі навук і выправіцца шэсцем да плошчы Бангалор, пасля чаго правесці мітынг у парку. Аднак мінгарвыканкам шэсце не дазволіў, адобрыўшы толькі правядзенне мітынгу ў парку.

Паводле Ярашука, перамовы з чыноўнікамі выканкаму вынікаў не далі:

«Мы дачакаліся канца працоўнага дня і адправілі заяву з адмовай у правядзенні мітынгу, бо нам не дазволілі правесці дэманстрацыю», — паведаміў Ярашук.

На 1 траўня акцыю планаваў лідэр Беларускага нацыянальнага кангрэсу Мікола Статкевіч: ён папярэдзіў Мінгарвыканкам пра намер сабраць людзей на Кастрычніцкай плошчы. Але 28 сакавіка Статкевіча арыштавалі, днём пазней стала вядома, што яго пасадзілі на 5 сутак, у ЦІПе на Акрэсціна яго не можа наведаць адвакат, нагадвае Свабода. Ці адбудзецца анансаваная Статкевічам акцыя, невядома.

Крыніца: Арганізатары адмовіліся ад «Маршу салідарнасці» 1 траўня