Ілюстрацыйнае фота 28 кастрычніка пераслед людзей па палітычных прычынах у Беларусі працягваецца. Праваабаронцы "Вясны" збіраюць новыя факты пераследу па ўсёй краіне: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • +375 17 377 55 40.
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Сёння ў Мінску з працы звольнілі старшыню пярвічнай арганізацыі РЭП на Мінскім маторным заводзе Андрэя Комліка-Ямаціна. Пакуль ён збіраў рэчы на сваім працоўным месцы, яго затрымалі і адвезлі Партызанскі РУУС.

Магчыма, пакуль справа тычыцца артыкула 23.34 КаАП, а там будзе бачна”, — мяркуе ягоны бацька Ігар Комлік.

Галоўны лекар Мінскай абласной клінічнай бальніцы А. А. Лінкевіч паставіў ультыматум двум анестэзіёлагам, якіх учора затрымалі, даставілі ў Бараўлянскі РАУС, а потым адпусцілі, паведамляе телеграм-канал "Белыя халаты". Сушчынскай Ганне Аляксандраўне і Карась Ганне Алегаўне было сказана, што альбо яны пішуць заяву на звальненне па ўласным жаданні, альбо знойдуцца прычыны, каб іх звольніць. Супрацоўнікі МАКБ ужо адмянілі планавыя аперацыі і ідуць гутарыць з галоўным урачом Лінкевічам А. А.

У Жодзіне раніцай прайшоў ператрус у кватэры Івана Балаша, якога ўчора затрымалі і даставілі ў жодзінскае ГУУС. Ператрус нібыта звязаны з тым, што ён распаўсюджваў нейкія звесткі аб міліцыі, паведамляе ягоная маці.

У Мінску праходзіць ператрус у доме Юрыя Данскога, лідэра групы Shaman Jungle, паведамляе тэлеграм-чат Антона Матолькі. У яго чацвёра дзяцей, малодшы нарадзіўся некалькі дзён таму. 

Дзе і як шукаць затрыманых у Мінску?

У сувязі з маштабнымі затрыманнямі ў Мінску ў Праваабарончы цэнтр "Вясна" звяртаецца шмат людзей, каб даведацца пра лёс родных і блізкіх.

Крыніца: Пераслед 28 кастрычніка: затрыманні, вобшукі, звальненні