Жанчыны на маршы 24 кастрычніка. Фота Наша Ніва На 14 гадзін дня 24 кастрычніка ў мінскім скверы Сімона Балівара быў анансаваны традыцыйны жаночы марш, які мае назву "Горды жаночы марш прафесій". 

У 13.55 Белсат у сваім тэлеграм-канале паведаміў, што на вуліцы Бядулі былі затрыманыя жанчыны, якія ішлі пад бела-чырвона-белымі парасонамі. А да скверу Сімона Балівара ўжо сцягнутая міліцэйская спецтэхніка. 

Праваабаронцы "Вясны" збіраюць інфармацыю пра затрыманых. 

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • +375 17 377 55 40.
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Затрыманні на Гордым жаночым маршы прафесій 24 кастрычніка

Крыніца: Затрыманні на Гордым жаночым маршы прафесій 24 кастрычніка