Ланцуг салідарнасці медыкаў РНПЦ «Кардыялогія» У аўторак у многіх гарадах Беларусі працягваюцца пікеты, ланцугі салідарнасці і спробы заблакаваць рух аўтамабільнага транспарту. Сілавікі жорстка спыняюць пратэсты, а іх удзельнікаў затрымліваюць.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" і валанцёры збіраюць інфармацыю пра затрыманых у гэты дзень па ўсёй Беларусі.

Сёння раніцай у ланцугу салідарнасці на праспекце Дзяржынскага ў Мінску затрымалі сем медыкаў РНПЦ «Кардыялогія».

Спісы будуць абнаўляцца і дапаўняцца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49

  • +375 17 377 55 40

  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Народныя хваляванні, ланцугі салідарнасці і спісы затрыманых за 27 кастрычніка

Крыніца: Народныя хваляванні, ланцугі салідарнасці і спісы затрыманых за 27 кастрычніка