23 кастрычніка ў гарадах Беларусі міліцыя працягвае паляваць і затрымліваць людей. Праваабаронцы "Вясны" збіраюць факты пераследу па ўсёй краіне: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • +375 17 377 55 40.
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Жлобін

Як паведамляе Радыё Свабода, у Жлобіне ранкам 23 кастрычніка затрымалі Івана Кашыцкага каля садка, куды ён адвёў дзіця. Пра гэта паведамілі бацькі іншых дашкольнікаў, якія былі сведкамі затрымання.Потым знікла сувязь з ягонай жонкай Крысцінай.

«Яна толькі паспела паведаміць, што да яе ў хату ломіцца міліцыя, і сувязь знікла», — паведаміла жыхарка Жлобіна Ліяна Шуба.

Тасама затрымалі Ілону і Валера Ткачовых, Інгу Герыловіч.

У Навабеліцкім раёне Гомеля ўчора затрымалі і даставілі ў ІЧУ не менш за восем чалавек

На працягу 22 кастрычніка ў Навабеліцкім раёне Гомеля затрымалі і даставілі ў ізалятар часовага ўтрымання не менш за восем чалавек.

Крыніца: Хроніка пераследу 23 кастрычніка