Палітзняволены Віталь Шкляраў, архіўнае фота 19 кастрычніка стала вядома, што паліттэхнолаг Віталь Шкляраў выйшаў на волю. Аб гэтым яго адвакат Антон Гашынскі паведаміў TUT.BY. Падрабязнасці высвятляюцца.

Нагадаем, Віталь Шкляраў быў затрыманы ў ліпені 2020 года. Яму прад’явілі абвінавачанне па ч.1 арт. 342 КК. Ён быў абвінавачаны ў арганізацыі і падрыхтоўцы групавых дзеянняў, якія груба парушалі грамадскі парадак пры правядзенні пікету па зборы подпісаў ініцыятыўнай групай па вылучэнні ў якасці кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай 29 мая 2020 г. у г. Гродна.

Праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала яго палітзняволеным.

Крыніца: Вызвалены палітвязень Віталь Шкляраў