Два тыдні каардынатарка Валанцёрскай службы "Вясны" Марфа Рабкова знаходзіцца ў зняволенні за сваю праваабарончую дзейнасць.

Шэраг праваабарончых арганізацый з Беларусі і замежжа выступілі ў яе падтрымку і з патрабаваннем да беларускіх уладаў аб тэрміновым спыненні пераследу Марфы Рабковай і вызваленні яе з-за кратаў. 

Праваабарончы цэнтр "Вясна" заклікае падтрымаць Марфу Рабкову: распаўсюдзіць інфармацыю сярод калег і сяброў пра яе пераслед, падпісаць паручальніцтва аб змене меры ўтрымання, напісаць ліст ці паштоўку. 

Мы падрыхтавалі адмысловы дакумент і выявы, якія можна павесіць на бачнае месца ў сваім офісе, пад'ездзе ці іншым зручным месцы.

Марфа думала пра затрыманых і арыштаваных. Цяпер самы час падумаць і падтрымаць яе!

Пішыце Марфе!

Марафон лістоў салідарнасці для праваабаронцы Марфы Рабковкай

Крыніца: Марафон лістоў салідарнасці для праваабаронцы Марфы Рабковкай