Раніцай 1 кастрычніка ў кватэры мінчукоў грукаюцца супрацоўнікі сілавых структур, просяць адчыніць дзверы каб паразмаўляць. Праваабаронцам патэлефанавала ўжо некалькі чалавек.
Праўдападобна, сёння затрыманая менеджар па рэкламе «Народнай Волі» Анастасія Шаркевіч.
Як піша тэлеграм-канал "Нашай Нівы", з 7-й раніцы яна не выходзіць на сувязь. Яна ў чаце напісала, што ў яе дзверы грукае міліцыя з вобшукам у межах крымінальнай справы, але якой — невядома.
Супрацоўнікі міліцыі дзяжураць каля кватэры мінчука Віктара Масько і перыядычна грукаюць у дзверы. Той пакуль вырашыў ім не адчыняць. Яшчэ адзін удзельнік жнівеньскіх акцый пратэсту з Мінску прасіў пакуль не называць ягонае прозвішча, але сітуацыя - аналагічная. Некалькі супрацоўнікаў міліцыі ў пад'ездзе.