Зміцер Смаляк. Фота: Радыё Свабода. Раніцай 29 верасня ў кватэру да жыхара Мінску Зміцера Смаляка заявіліся тры міліцыянты з ордэрам. Як расказала Свабодзе жонка пацярпелага Ася, у выніку ператрусу забралі ноўтбук, тэлефон і бел-чырвона-белы сцяг, які вісеў на сцяне.

35-гадовы Зміцер Смаляк 10 жніўня стаў ня толькі стаў сведкам абстрэлу мірных людзей каля метро «Пушкінская» ў Менску, але і пацярпеў — падчас разгону пратэстоўцаў у яго трапіла светлашумавая граната.

Тады неабыякавыя людзі падвезлі мужчыну да шпіталя, дзе ён прабыў тыдзень. Да 8 кастрычніка Зміцер афіцыйна на бальнічным, перасоўваецца толькі са старонняй дапамогай.

Крыніца: Ператрус у мінчука, якога паранілі гранатай каля метро «Пушкінская»