Віталь Трыгубаў. Фота spring96.org Супрацоўнікі Следчага камітэту раніцай 8 верасня прыйшлі па месцы жыхарства актывіста "Маладога фронту" Віталя Трыгубава. Аднак дома яго не было. Маці запыталася праз дзверы ў следчага, чаму той цікавіцца Віталём. Той паведаміў, што хоча дапытаць Трыгубава ў межах крымінальнай справы, аднак якой – не паведаміў.

Праваабаронцам таксама паведамляюць, што раніцай перастаў выходзіць на сувязь і лідэр "Маладога фронту" Дзяніс Урбановіч.

Крыніца: Маладафронтаўца шукаюць, каб дапытаць у межах крымінальнай справы