Віктар Скрундзік у Вярхоўным судзе Мінскі абласны суд у другі раз прызначыў дату паўторнага разгляду справы асуджанага да смяротнага пакарання жыхара Слуцкага раёна Віктара Скрундзіка.

Як паведаміў каардынатар кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" Андрэй Палуда,крыммінальная справа будзе разглядацца на выязным паседжанні абласнога суда 7 верасня.

Яго абвінавацілі ў забойстве пенсіянераў і замаху на забойства 85-гадовай жанчыны.

6 сакавіка 2020 года Мінскі абласны суд на выязным пасяджэнні ў Слуцку абвясціў прысуды "слуцкай бандзе". Трох жыхароў Слуцкага раёна абвінавацілі ў забойстве пенсіянераў і замаху на забойства 85-гадовай жанчыны.

Усе фігуранты справы былі прысуджаныя да вялікіх тэрмінаў зняволення (Валянцін Бушнін, Сяргей Захарчанка і Віталь Мяцеж), а Віктар Скрундзік да смяротнага пакарання.

30 чэрвеня калегія Вярхоўнага суда па крымінальных справах агучыла рашэнне, якім задаволіла апеляцыйную скаргу і адмяніла смяротны прысуд Віктару Скрундзіку. Крымінальную справу адправілі на новы разгляд у Мінскі абласны суд.   

Крыніца: У Слуцку адбудзецца паўторны разгляд справы асуджанага да смяротнага пакарання Віктара Скундзіка