Сябраў прэзідыўму Каардынацыйнай рады Вольгу Кавалькову і Сяргея Дылеўскага затрымалі на прахадной МТЗ супрацоўнікі АМАПу і змясцілі ў аўтазак, піша "Радыё Свабода".
Пра гэтапаведаміў паплечнік Кавальковай Дзяніс Садоўскі. Як паведамілі ў Каардынацыйнай радзе апазыцыі, у Мінскім упраўленьні ўнутраных спраў ім паведамілі, што затрыманне адбылося ў рамках адміністратыўнага працэсу:
«Папярэдне на іх складаюць пратакол аб арганізацыі масавага несанкцыянаванага мерапрыемства на Мінскім трактарным заводзе», — сказалі ў Радзе.
Сёньня ў 13 гадзін запланавана прэс-канфэрэнцыя Каардынацыйнай рады.
Крыніца: Каля МТЗ затрымалі Кавалькову і Дылеўскага з прэзідыўму Каардынацыйнай рады Відэа