ЛПП №3 Слуцкага раёна. За-за катастрафічнага недахопу ў Мінску месцаў для размяшчэння да суда затрыманых удзельнікаў акцый пратэсту выкарыстоўваюцца самыя розныя месцы. Праваабаронцам вядома, што некаторых затрыманых утрымлівалі ў вучэбным цэнтры АМАП пад Мінскам.

Сёння паведамляюць, што частку затрыманых з ІЧУ на Акрэсціна перавезлі нават у ЛПП №3 Слуцкага раёна.

"Сюды паехалі аўтазакі, якія выязджалі ў абед з Акрэсціна (гэта ЛПП №3 Слуцкага раёна)! Заўтра раніцай будуць спісы гатовыя і можна будзе даведацца пра сваіх блізкіх! Усім цярпення!”, -  паведамляюць валанцёры “Вясны”.

Адрас ЛПП №3: Слуцкі раён, в. Патапаўка. Телефон: 8 1795 5 36 32.

Крыніца: Затрыманых з Акрэсціна перавозяць нават да алкаголікаў у ЛПП